Перайсці да зместу

Змеегалоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змеегалоўнік

Змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dracocephalum L., Sp. Pl. 2: 594 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32488
NCBI  39166
EOL  70870
GRIN  g:3963
IPNI  331573-2

Змеегало́ўнік[1][2][3] (Dracocephalum) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Каля 45 відаў[2][3]. Пашыраны ў Еўропе, нетрапічнай Азіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды — змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana) (занесены ў Чырвоную кнігу) і змеегалоўнік чаборакветкавы (Dracocephalum thymiflorum).

Лісце суцэльнакрайняе, зубчастае, лапчастае або пёрыста-рассечанае. Кветкі блакітныя, чырванаватыя, рэдка белыя; кубачак пяцізубчаты, з больш буйным верхнім зубцамі, або двухгубы; двухгубы вяночак, верхняя губа ўвагнутая, выемчатая, ніжняя трохлопасцевая. Плод — гладкі арэшак.

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 74 віда[4]:

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, тэхнічныя. меданосныя і дэкаратыўныя расліны, выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г БелЭн 1998.
  3. а б в г ЭПБ 1983.
  4. Dracocephalum (англ.). The Plant List. Version 1.1. (15 красавіка 2013). Праверана 4 жніўня 2016.
  • Вынаеў Г. У. Змеегало́ўнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 95. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Пашына Г. В. Змеегало́ўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 369. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Dracocephalum L. — Змееголовник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 262, 266. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.