Знак Скарыны
Выгляд
Знак Скарыны — асабісты сігнет Францыска Скарыны, на якім былі выяўлены прамяністае Сонца анфас з прытуленым справа маладзіком з тварам у профіль. Мяркуецца, што гэтым, магчыма, сімвалізавалася сонечнае зацьменне 1486 года, і што Скарына такім чынам паказваў год свайго нараджэння. З гэтым спрачаецца думка, паводле якой сонца — сімвал асветы, святла, цяпла, вечнасці, а малады (а не ветахавы) месяц — росту і маладосці.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- У якасці эмблемы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выкарыстоўваецца французскі шчыт сіняга колеру, у цэнтры якога выява знака Скарыны — сонца залацістага колеру акружанае прамянямі, з маладзіком серабрыстага колеру, які закрывае сонца напалову з левага боку[1].
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх