Золата (раман)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Золата
Жанр раман
Аўтар Ядвігін Ш.
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1920
Дата першай публікацыі 1920

Золата — незакончаны раман Ядвігіна Ш., напісаны ім у 1920 годзе. Адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры[1].

Раман «Золата» ўпершыню быў апублікаваны ў газеце «Беларус».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Раман спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права.

Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яе кінулі ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць у Амерыку.

Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынаю) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў.

Зноскі

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 418. — 560 с. — 7 000 экз. — ISBN 985-06-0304-6.