Зубчастая перадача

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Работа цыліндрычнай зубчастай перадачы

Зубчастая перадачамеханізм перадачы руху з дапамогаю зубчастых колаў. Выкарыстоўваецца звычайна для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога з зададзеным перадатачным лікам (звычайна 2—4, у асобным выпадках 8—10).

Адрозніваюць зубчастыя перадачы: з паралельнымі восямі — цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя; з перасякальнымі восямі — канічныя з прамымі, косымі і кругавымі зубцамі; з перакрыжаванымі восямі — вінтавыя і гіпоідныя; перадачы шасцярня—рэйка. Да зубчастых перадач адносяцца таксама: кругавінтавая перадача сістэмы М. Л. Новікава і хвалевая перадача.

Таксама зубчастыя перадачы адрозніваюцца паводле канструкцыйнага выканання: унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]