Зусім як жанчына (фільм, 1992)
Зусім як жанчына | |
---|---|
англ.: Just like a Woman | |
Жанр | камедыйная драма[d] і гомаэратызм у кіно[d] |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Rank Organisation[d] і Zenith Productions[d] |
Працягласць | 106 хв. |
Краіна | Вялікабрытанія |
Мова | англійская |
Год | 1992 |
IMDb | ID 0104576 |
«Зусім як жанчына» (англ.: Just like a Woman) — брытанскі мастацкі фільм 1992 года рэжысёра Крыстафера Монгера . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Эдрыян Пасдар , Джулі Уолтэрс і Пол Фрыман . Прэм’ера фільма адбылася 25 верасня 1992 года[3].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Малады эканаміст Джэральд (Эдрыян Пасдар) жыве ўдваіх з жонкай, якая і не здагадваецца што яе муж трансвестыт. Неяк жонка прыходзіць дадому раней, чым чакалася, і выяўляе дэталі жаночага касцюма, раскіданыя па іх кватэры. Не ведаючы нічога пра яго таямніцы, яна лічыць, што муж здрадзіў ёй з іншай жанчынай і вышпурляюць яго з свайго дома і свайго жыцця. Джэральд здымае пакой у доме Монікі (Джулі Уолтэрс), нядаўна разведзенай 50-гадовай жанчыны. Іх адносіны пераходзяць ад стасункаў гаспадыня / арандатар у сяброўскія, а потым і ў адносіны закаханых. Моніка пазнае аб тым, што ён трансвестыт і спрабуе ўсяляк падтрымаць яго.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Эдрыян Пасдар — Джэральд Тылсан / Джэральдзін
- Джулі Уолтэрс — Моніка
- Пол Фрыман — Майлз Мілічамп
- Сьюзан Вулдрыдж — Луіза
- Ян Рэдфард — Том Брэкстан
- Шэлі Томпсан — Элеанор Тылсан
- Таго Ігава — Акіра Ватанабэ
- Марк Хэдфілд — Дэніс
- Джозеф А. Бенет — Джоселін
- Джыл Спур’ер — Дафні
- Коры Каўпер — Эрыка Тылсан
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0104576/ Праверана 26 мая 2016.
- ↑ а б в http://www.bbfc.co.uk/releases/just-woman-1970-3 Праверана 26 мая 2016.
- ↑ Just Like a Woman (1992) Release Info(англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зусім як жанчына на сайце «Internet Movie Database» (англ.)