Зямля (карціна Фердынанда Рушчыца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зямля, карціна Фердынанда Рушчыца)
Jump to navigation Jump to search
Ruszczyc Soil.jpg
Фердынанд Рушчыц
Зямля. 1898
Ziemia
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 164 × 219 см
Нацыянальны музей у Варшаве, Польшча
(інв. MP 393)

«Зямля» (польск.: Ziemia) — карціна мастака Фердынанда Рушчыца, скончаная 1898 і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выстаўцы Рушчыца ў 1899 годзе. Зараз карціна выстаўлена ў Нацыянальным музеі Варшавы[1]. Адзін з лепшых і найбольш вядомых твораў мастака. Карціна перадвызначыла кірунак нацыянальнага пейзажнага жывапісу ў XX стагоддзі і стала сімвалам Беларусі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карціна была створана Рушчыцам па вяртанні ў радавы маёнтак Багданава з доўгага падарожжа па Заходняй Еўропе з мэтай удасканалення свайго мастацтва. Была скончаная ўвосень 1898, а ў наступным годзе выстаўленая на першай персанальнай выстаўцы Рушчыца ў Вільні. Увесну 1899 года «Зямля» ўпершыню выстаўлена ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе вызвала негатыўную рэакцыю[3], а ўзімку – у Варшаве, дзе яе адразу ж закупіла галерэя «Захэнта». Менавіта гэтая карціна прынесла мастаку шырокую вядомасць[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ніжнюю частку палатна запоўніў плаўна закруглены цёмна-карычневы пагорак, рассечаны барознамі толькі што зааранай зямлі. На вяршыні пагорка два валы, запрэжаных у хамуты, і араты-селянін, які, выбіваючыся з апошніх сіл, паганяе іх, бо імкнецца хутчэй узараць сваё поле. Зямля з'яўляецца сімвалам вечнасці, адраджэння і прыроды-маці. Яна сімвалізуе настойлівасць і стабільнасць, пануе над матэрыяльнымі рэчамі, ростам, смерцю, багаццем і ўрадлівасцю. На заднім плане агромністае неба з пераднавальнічнымі свінцовымі хмарамі, што навіслі над карычневым полем.

Канфлікт і сімбіёз стыхій зямлі і паветра, зніжэнне дэталізацыі, мінімум формаў і фарбаў, выкарыстанне шырокіх мазкоў — усё гэта стварае характэрны меланхалічны настрой невыноснай катаржнай працы[4]. Нягледзячы на гэта, упарты сейбіт застаецца непераможаным і, здаецца, здольны пераадолець сам час[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Gallery of Polish Painting Masterpieces...
  2. Сто твораў ХХ стагодзьдзя. Фэрдынанд Рушчыц. Зямля.
  3. Фердынанд Рушчыц Спадчына Беларусі: гісторыя і мастацтва
  4. 4,0 4,1 Александр Белый, Земля Фердинанда Рущица
  5. Бoгдaнoв П.С., Бoгдaнoвa Г.Б.,Рущиц Фердинанд

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Konrad Niciński Ferdynand Ruszczyc "Ziemia" (польск.) . Culture.pl (сакавік 2011). Праверана 23 снежня 2011.