ЗІС-115
ЗІС-115 (руск.: ЗИС-115) — савецкі браніраваны аўтамабіль вышэйшага класа. Быў выпушчаны абмежаванай серыяй ў канцы 1940-х гадоў на аўтамабільным заводзе імя Сталіна. Прызначаўся для вышэйшых кіраўнікоў СССР — членаў Прэзідыума ЦК ВКП(б). Адзін з аўтамабіляў ЗІС-115 выкарыстоўваўся Іосіфам Сталіным у якасці асноўнага службовага аўтамабіля. Некалькі аўтамабіляў былі падораныя кіраўнікам іншых краін: Кім Ір Сену, Маа Цзэдуну, старшыні ЦК Польскай Аб'яднанай Рабочай партыі Баляславу Беруту, прэзідэнту Фінляндыі.
Усяго з 1948 па 1949 было выпушчана 32 лімузіна.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пазначэнне ЗІС-115 меў аўтамабіль у зборы, шасі — ЗІС-110С, кузаў у зборы — ЗІС-145[1].
Кузаў машыны ўяўляў сабой замкнёную бронекапсулу, абшытую звонку кузаўнымі панэлямі ад ЗІС-110. Бронекапсула, з супрацьпульнай і супрацьаскепкавай абаронай, выраблялася са сталі таўшчынёй 6,3 мм. Таўшчыня шкла — 75,5 мм, праз вялікую вагу бакавыя вокны падымаліся з дапамогай гідраўлічных дамкратаў. У машыны былі падвойнае дно, падвойны дах і асабліва ўзмоцненая задняя сценка. Уласная масса аўтамабіля складала 4200 кг. Усе агрэгаты шасі былі мадэрнізаваныя і ўзмоцнены ў адпаведнасці з павелічэлай нагрузкай. Спецыяльна для гэтай мадэлі былі распрацаваныя новыя шыны 7,50-17 большага дыяметру (820 мм). Знешне машыну можна было адрозніць па іншых каўпаках колаў (аўтамабіль меў узмоцненыя масты) і дадатковай фары спераду.
Бранекорпус выпускалі на ваенным Падмаскоўным заводзе. Кожная бранявая панэль на кожнай машыне праходзіла ваенную прыёмку і падвяргалася выпрабавальнаму абстрэлу на адпаведнасць вышэйшай катэгорыі абароны.
Тэхнічныя характарыстыкі | |
---|---|
Гады выпуску | 1948-1949 |
Рухавік | ЗІС-115, бензінавы, васьміцыліндравы, радны |
Аб'ём, см³ | 6005 |
Магутнасць | 162 к.с. пры 3600 аб / хв |
Каробка перадач | 3-ступеньчатая, механічная |
Макс. хуткасць | 100 км/г |
Зноскі
- ↑ Заглянем в святцы // За рулём : часопіс. — 1998. — № 4. — С. 160. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- "Автомобили АМО-ЗИС-ЗИЛ: ЗИС-115". ЗИС-110. №28. «DeAgostini»: с. 9-10. 2016. ISSN 2409-0115.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ЗІС-115