Перайсці да зместу

Зімовы пейзаж. Вятка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі
Зімовы пейзаж. Вятка (Ратонда ў Аляксандраўскім садзе. 1921
Матэрыял палатно на фанеры
Тэхніка алей
Памеры 45,3 × 67,2 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

Зімовы пейзаж. Вятка (Іншыя вядомыя назвы — «Ратонда ў Аляксандраўскім садзе», «У старадаўнім парку») — пейзаж С. Ю. Жукоўскага, напісаная ім у 1921 годзе падчас знаходжання ў Вятцы.

Месца дзеяння

[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтральная ратонда Александраўскага сада

Гарадскі публічны сад  (руск.) быў створаны восенню 1825 пры губернатары А. І. Рыхлеўскім пасля наведвання Вяткі імператарам Аляксандрам I. Афіцыйнае адкрыццё саду адбылося 30 жніўня 1835 года.

У снежні 1835 з дазволу імператара сад атрымаў назву «Аляксандраўскі» у гонар спадкаемца прастолу, будучага цара Аляксандра II.

Дзве ратонды і іншыя архітэктурныя элементы парку былі спраектаваныя губернскім архітэктарам  (руск.) А. Я. Цімафеевым[1][2], але можна сустрэць памылковую інфармацыю, што іх аўтар — А. Л. Вітберг  (руск.)[3]. Ратонды, уваходны партал і рашотку Аляксандраўскага саду можна паставіць у шэраг лепшых дасягненняў рускай садова-паркавай архітэктуры перыяду позняга класіцызму. Ансамбль Аляксандраўскага саду па праве лічыцца адным з лепшых твораў паркавай архітэктуры правінцыйнага класіцызму[4][5].

С. Ю. Жукоўскі разам з сям'ёй пражыў у Вятцы з 1919 года да мая 1921 года, у гэты час і была напісана карціна.

Апісанне карціны

[правіць | правіць зыходнік]

Пад яркім, ужо амаль вясновым небам, касыя ярка-блакітныя цені перасякаюць заснежаную паркавую алею з пратаптанымі ў ёй ледзь прыкметнымі сцежкамі. Яркія ў бэзавай смузе галінкі кустоў і дрэў, насычаная і сакавітая зеляніна елак і лёгкае яркае сіняе неба над цішынёй старога парку[3].

Іншыя варыянты сюжэту

[правіць | правіць зыходнік]
Ранняя вясна (Альтанка ў парку), 1919-21. Курская абласная карцінная галерэя  (руск.)

У Курскай абласной карціннай галерэі  (руск.) захоўваецца карціна С. Ю. Жукоўскага, на якім паказана другая ратонда Аляксандраўскага парку. Мастацтвазнаўцы Курскай галерэі пазначаюць дату стварэння карціны 1910 годам, але з уліка звестак пра гады, у якія мастак наведваў Вятку, падаецца, што часам стварэння трэба лічыць прамежак паміж 1919 і 1921 гадамі ці нават пазнейшы час.

Зноскі

  1. Вятка на картинах С. Ю. Жуковского. (руск.)
  2. Александровский сад в Вятке (руск.)
  3. а б Жуковский С. Ю. В старинном парке. (Вятка. Ротонда в Александровском саду). 1921 Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Вятка. Памятники и памятные места.— Киров, 2002
  5. Энцыклапедыя зямлі Вяцкай  (руск.) / отв. В. Ситников. — ГИПП «Вятка», 1996. — Т. 5 - Архитектура. — 385 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-86645-012-7.