Кабзар (зборнік)
Кабзар | |
---|---|
Кобза́р | |
| |
Жанр | Паэзія |
Аўтар | Тарас Шаўчэнка |
Мова арыгінала | украінская |
Дата напісання | 1840 |
Дата першай публікацыі | 1840 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Кабзар» (укр.: Кобза́р) — назва зборніка паэтычных твораў Тараса Шаўчэнкі. У наш час пад назвай «Кабзар» разумеюць усе вершаваныя творы Шаўчэнкі, тым часам «Кабзар» змяшчае толькі частку яго паэзіі.
Упершыню «Кабзар» быў выдадзены ў 1840 годзе у Санкт-Пецярбургу пры садзейнічанні Яўгена Грабінкі. У зборнік увайшло ўсяго восем твораў: «Перебендя», «Катерина», «Тополя», «Думка» («Нащо мені чорні брови»), «До Основ'яненка», «Іван Підкова», «Тарасова ніч» і «Думи мої, думи мої, лихо мені з вами», які быў напісаны спецыяльна для гэтага зборніка і з'яўляецца своеасаблівым эпіграфам не толькі да гэтага выдання, але і да ўсёй творчасці Тараса Шаўчэнкі.
Пасля выдання гэтага зборніка і самога Тараса Шаўчэнкі пачалі называць Кабзаром. Нават сам аўтар пасля сваіх некаторых аповесцяў пачаў падпісвацца «Кабзар Дармаграй».
У свой час на беларускую мову Шаўчэнкавы творы перакладалі Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Міхась Клімковіч і інш. Па-беларуску асобнай кнігай выдаваўся ў 1939, 1952 гадах. У 2014 годзе тэкст «Кабзара» выйшаў у кнізе «І мёртвым, і жывым, і ненароджаным…»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Справа. Беларуска-ўкраінскі альманах Архівавана 19 снежня 2021.. Выпуск 6, 2019. — с. 47.