Кагэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мужчына, які забаўляецца з юным акцёрам Кабукі і юдзё. Акцёр (у цэнтры) цалуе прастытутку, пакуль кліент адвярнуся. Нісікава Сукэнобу, каля 1716—1735

Кагэма (яп.: 陰間 даслоўна «тайны пакой») — японскія юнакі-прастытуткі. Звычайна «кагэма» станавіліся тыя вучні акцёраў кабукі (а акцёры самі часта падзараблялі прастытуцыяй), яны абслугоўвалі як мужчын, так і жанчын. Асноўнай паслугай для мужчын быў анальны секс[1], гомасексуальная феляцыя ў крыніцах перыяду Эда амаль не згадваецца[1]. Кагэма, не звязаныя з тэатрам Кабукі, працавалі ў мужчынскіх бардэлях або чайных доміках, якія спецыялізаваліся на «кагэма»[1]. Звычайна кагэма плацілі больш, чым прастытуткам-жанчынам,[1] таму яны здолелі весці квітнеючы бізнес усё XIX стагоддзе, нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці заканадаўства[1]. Кагэма працавалі ў розных узроставых групах: маладыя мужчыны (яп.: 野郎 яро:), падлеткі (яп.: 若衆 вакасю:) 10—18 гадоў і анагата (жаночае амплуа акцёра-мужчыны)[1].

Тэрмін таксама выкарыстоўваецца ў сучасным японскім гомасексуальным слэнгу.

Зноскі

  1. а б в г д е Leupp, Gary P. (1997). Male Colors: The Construction of Homosexuality in Tokugawa Japan. University of California Press. ISBN 0520209001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]