Анальны секс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ілюстрацыя да санетаў П'етра Арэціна. Мастак Эдуар Анры Аўрыль.
Ілюстрацыя, якая адлюстроўвае анальны секс паміж гетэрасексуальнымі партнёрамі
Анальны секс паміж мужчынамі.

Ана́льны секс (ад лац.: anus — задні праход, заднепраходная адтуліна) — палавыя зносіны, здзейсненыя шляхам уводу пеніса ў анальную адтуліну.

Абмежаванне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Анальны фістынг, анілінгус і ўвядзенне ў анус старонніх прадметаў з'яўляюцца анальнай стымуляцыяй, але не з'яўляюцца анальным сексам. Тым не менш, у гутарковай мове пад анальным сексам нярэдка разумеюць і гэтыя віды сексуальнай практыкі.

Гісторыя і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Анальны секс сустракаецца ўжо на ранніх этапах развіцця чалавецтва. Вядомыя антычныя амфары з малюнкамі анальнага палавога акту. Існуюць карціны і літаратурныя творы, якія апісваюць анальны секс. З развіццём фатаграфіі і кіно, анальны секс стаў шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Анальны секс выкарыстоўваюць у выпадку немагчымасці або непажаданасці вагінальнага палавога акту (менструацыя, цяжарнасць, страх цяжарнасці, захворванні або адхіленні развіцця похвы, жаданне захаваць цнатлівасць і інш.), для пашырэння сексуальных адчуванняў або як знак адмысловых пачуццяў і даверу да партнёра.

Распаўсюджаны анальны секс і сярод мужчын-гомасексуалаў. У некаторых ізаляваных групах (месцы пазбаўлення волі) анальны секс з'яўляюцца адным з сродкаў устанаўлення і падтрымання ўладнай іерархіі. У некаторых выпадках анальны секс з'яўляецца сродкам ініцыяцыі або пасвячэння. Анальны секс можа выступаць як помста або сродак пакарання за правіннасць.

Існыя ў цяперашні час прадузятасці супраць анальнага сексу засноўваюцца, з аднаго боку, на тым, што на працягу гісторыі анальны секс разглядаўся як грэх або перверсія. З іншага боку, у заходняй культуры існуе стэрэатып стаўлення да анальнай вобласці як да бруднай.

У 2006 годзе, у ЗША 38,2 % мужчын ва ўзросце паміж 20 і 39 гадамі і 32,6 % жанчын ва ўросце паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сексам з прадстаўнікамі процілеглага полу. Дадзеныя паказчыкі некалькі падраслі ў параўнанні з 1992 годам, калі 25,6 % мужчын і 20,4 % жанчын ва ўзросце паміж 18 і 59 гадамі заявілі аб сваёй практыцы анальнага сексу.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У анальным сексе адрозніваюць актыўнага і пасіўнага партнёра. Актыўным удзельнікам анальнага сукуплення завецца мужчына, які ўводзіць свой пеніс у анус партнёра. Пасіўным завецца, адпаведна, партнёр, які прымае, — мужчынскага або жаночага полу.

Вобласць анусу ў большасці людзей высокачуллівая і з'яўляецца важнай эрагеннай зонай. Адпаведна, стымуляцыя анусу можа выклікаць сексуальнае ўзбуджэнне. У пасіўных мужчын падчас анальнага сексу ажыццяўляецца ціск на прастату, што можа выклікаць дадатковае ўзбуджэнне і, як следства, аргазм, які апісваецца як не вельмі інтэнсіўны, але больш працяглы. У жанчын у некаторых позах можа адбывацца ціск на так званую зону Графенберга, што таксама прыводзіць да дадатковага ўзбуджэння. Актыўным мужчынам анальны секс можа дастаўляць больш задавальненняў, чым вагінальны, бо ціск прамой кішкі і сфінктарам анусу на пеніс звычайна істотна большы, чым ціск у вагіне.

Рызыка для здароўя і меры засцярогі[правіць | правіць зыходнік]

Траўматызм[правіць | правіць зыходнік]

Анальны секс можа прычыніць істотны боль або непрыемныя адчуванні ў выпадку, калі сфінктар ануса не досыць расслаблены або пеніс уводзіцца занадта хутка.

Паколькі слізістая абалонка прамой кішкі не прадукуе дастатковую колькасць змазкі, магчымыя адчуванні болі падчас фрыкцый. У некаторых выпадках магчымы крывацёкі з анусу.

У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, магчымыя траўмы прамой кішкі.

Інфекцыйныя захворванні[правіць | правіць зыходнік]

Праз анальны секс могуць перадавацца ўзбуджальнікі розных інфекцыйных і венерычных захворванняў, напр.: СНІД, сіфіліс, гепатыт, ганарэя і інш.

Лічыцца, што шанц заразіцца СНІДам пры анальным сексе вышэй, чым пры вагінальным.

Апроч таго, нават у цалкам здаровага чалавека ў прамой кішцы прысутнічае мікрафлора, якая пры трапленні ў мочаспускальны канал можа быць прычынай такіх захворванняў, як урэтрыт.

Іншыя парушэнні здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя даследчыкі лічаць верагодным павышэнне рызыкі ўзнікнення такіх захворванняў, як анальны рак і рак прамой кішкі, асацыяваных з інфекцыяваннем вірусам папіломы чалавека 16-га тыпу (выклікае таксама рак шыйкі маткі ў жанчын).

Супрацьпаказанні і меры засцярогі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пры наяўнасці пухлін або расколін задняга праходу або прамой кішкі варта адмовіцца ад анальнага сексу.
  • Падчас заняцця анальным сексам неабходна падтрымліваць славесны кантакт з партнёрам і спыніць зносіны ў выпадку ўзнікнення болевых адчуванняў.
  • Для абароны ад інфекцыйных захворванняў рэкамендуецца выкарыстаць прэзерватыў.
  • Паколькі мікрафлора кішэчніка можа выклікаць інфекцыйна-запаленчыя змены не толькі ва ўрэтры, але і ў вагіне, варта мяняць прэзерватыў пры змене анальнага сексу на вагінальны, а пасля сукуплення правесці гігіенічныя мерапрыемствы. У выпадку здзяйснення вагінальнага сексу пасля анальнага без правядзення гігіенічных мерапрыемстваў магчымыя болі ў вобласці вагіны.
  • Для здымання напружання гладкай мускулатуры анусу рэкамендуецца здзейсніць патугі, характэрныя для дэфекацыі.
  • Для бязбольнага ўводу пеніса неабходна выкарыстаць дастатковую колькасць змазкі (вазелін або іншы лубрыкант). У выпадку выкарыстання прэзерватыва неабходна абіраць змазкі на воднай аснове, якія не псуюць латэкс.
  • У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, варта выкарыстаць абмежавальныя кольцы.
  • Варта памятаць, што наяўнасць спермы ў прамой кішцы можа аказваць невялікі слабільны эфект.
  • Перад сексам рэкамендуецца ачысціць задні праход ад калавых мас і ў выпадку неабходнасці зрабіць клізму.
  • Некаторыя даследчыкі даказваюць, што сперма мае імунадэпрэсіўныя уласцівасці.

Заканадаўства і анальны секс[правіць | правіць зыходнік]

У большасці краін свету практыка анальнага сексу ніяк не рэгламентаваная. Тым не менш, у шэрагу краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі існуюць законы, якія абмяжоўваюць або забараняюць тыя або іншыя формы анальнага сексу.

  • У Гаяне спроба анальнага сексу пагражае 2 гадамі зняволення, а закончаны акт - 10 гадамі турмы.
  • У Іране анальны секс паміж мужчынамі караецца смерцю. Гетэрасексуальны ж анальны секс не падсудны.
  • Законы Саудаўскай Аравіі таксама караюць мужчынскі гомасексуальны секс смерцю. Гетэрасексуальны анальны секс забаронены пад пагрозай турэмнага зняволення, штрафу або (для мужчын) збівання пугай.
  • На Ямайцы гомасексуальны анальны секс караецца 10 гадамі зняволення ў спалучэнні з катаргай.
  • У Кіргізіі да 2002 года анальны секс караўся зняволеннем на тэрмін да 20 гадоў. Закон на практыцы амаль не ўжываўся.
  • У Сінгапуры аральны і анальны секс забароненыя і караюцца 10 гадамі пазбаўлення волі або штрафам у памеры да 10 тыс. еўра. Выключэннем з'яўляюцца толькі адносіны ў паўнагадовых гетэрасексуальных парах.
  • Законы Інданезіі маюць аналагічнае пакаранне за аральны і анальны секс. На практыцы парушальнікі пераследуюцца рэдка.
  • У ЗША у некаторых штатах да 2003 года анальны секс быў забаронены. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павелічэння меры віны абвінавачанага ў выпадку больш цяжкіх сексуальных злачынстваў (згвалтаванне).
  • Законы Канады забараняюць анальны секс з асобамі, якія не маюць 18 гадоў, тым часам дазваляючы іншыя формы сексуальнай актыўнасці з 14 гадоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]