Канстантынаў
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Канстанты́наў[1] (польск.: Konstantynów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Чыжоўцы. Цэнтр вясковай гміны Канстантынаў Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 1519 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Бялы Падляскай, на скрыжаванні аўтамабільных дарог 698 і 811.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Канстантынаў (пад назвай Казярады) датуецца 1452 годам. У XV ст. тут існавала драўляная царква. У розны час вёска знаходзілася ў валоданні Багавіцінавічаў, Шуйскіх, Сержпутоўскіх.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Казярады перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе вёска стала ўладаннем Варшыцкіх. У 1729 годзе новы ўладальнік Караль Юзаф Сядльніцкі змяніў назву Казярадаў на Канстантынаў (у гонар жонкі Канстанцыі з Браніцкіх) і надаў паселішчу статус мястэчка. На 1775 год тут было 189 будынкаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Канстантынаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у месце было 84 будынкі, на 1860 год — 69. У 1867 годзе ўтварыўся Канстантынаўскі павет Сядлецкай губерні з цэнтрам у Янаве.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Канстантынаў занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Канстантынаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Канстантынаўскім павеце Люблінскага ваяводства.
У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Канстантынаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 818 чал.; 1860 год — 830 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 1519 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Альжбеты (1907—1909)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
- Царква Покрыва Багародзіцы (1833)
- Сядзіба Сядльніцкіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі іўдзейскія
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Палац
-
Былая царква
-
Касцёл Святой Альжбеты
-
Старая драўляная забудова
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Rzążewski A. Konstantynów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 361.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстантынаў