Казіно Канстанцы
44°10′14″ пн. ш. 28°39′49″ у. д.HGЯO
| Славутасць | |
| Казіно Канстанцы | |
|---|---|
| | |
| 44°10′14″ пн. ш. 28°39′49″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Канстанца, Канстанца (жудзец) |
| Архітэктурны стыль | мадэрн |
| Архітэктар | Петрэ Антанеску |
| Дата заснавання | 15 жніўня 1910 |
| Будаўніцтва | 1904—1920 гады |

Казіно Канстанцы (рум.: Cazinoul din Constanța) — казіно, якое размяшчаецца ў румынскім горадзе Канстанца ў будынку па бульвары Лізаветы, дом 2. Пабудавана ў стылі ар-нуво. На цяперашні час — гістарычны помнік (уключаны ў спіс манументаў Міністэрствам па справах культуры і рэлігій Румыніі)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1880 па 1902 гады на месцы казіно праводзіліся тэатральныя паказы і спартыўныя гульні, яго наведвалі турысты. Будаўніцтва пачалося ў 1904 годзе, першапачатковы план будынка распрацаваў архітэктар Пятры Антанэску, бяручы прыклад у традыцыях румынскага мастацтва. Аднак пасля залівання падмурка планы змяніліся, і будаўніцтва казіно даручылі архітэктару французскага[3] або швейцарскага[4] паходжання Даніэлю Рэнару. Ён адмовіўся ад прынцыпаў румынскага стылю на карысць спалучэння матываў і большай надзейнасці, пабудаваўшы будынак пад уплывам касмапалітычнай эры казіно[5].
Будынак быў дабудаваны і адкрыты ў 1910 годзе. Прэса (у асноўным газета Conservatorul) крытыкавала Рэнара за вялікую працягласць працы і канчатковы вынік, скептычна паставіўшыся да змешвання стыляў і заяў аб эстэтычнасці, адзначыўшы дрэнны густ Рэнара[6]. Сцены ўнутры будынка былі абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны алейнымі фарбамі. У будынку былі бальная зала (дзякуючы чаму ў будынку маглі праводзіцца балі, арганізаваныя ўладамі муніцыпалітэта), дзве чытальныя залы, два гульнявыя пакоі і тэраса ля мора.
Будаўніцтва ішло вельмі павольна: зімой 1891 года пасля снежнай буры абвалілася частка даху і фасада. 28 студзеня 1892 года гарадскі савет атрымаў прапанову знесці будоўлю, але прымар Ал. Белік вырашыў не зносіць нічога і працягнуць рэканструкцыю. У першапачатковым праекце, акрамя бальнай залы, павінны былі таксама прысутнічаць тэатр са сцэнай і невялікія прыбудовы з абодвух бакоў. Грандыёзнасць праекта значна паменшылася, а тэрміны здачы былі значна ссунуты. 21 снежня 1909 года інжынер Элі Раду, архітэктары Іён Мінку і. Д. Маймаролу былі выкліканыя ў Канстанцу па просьбе камітэта для вывучэння праекта казіно. У выніку быў сфармаваны дакумент з рэкамендацыямі аб будаўніцтве. Было прапанавана пашырыць прастору шляхам адкрыцця вялікай залы для рэстарана і кухні (рэстаран прапаноўвалася размясціць на тэрасе за шклянымі дзвярыма). Для большай свабоды прапаноўвалася дадаць некалькі праходаў.
Адкрыццё афіцыйна адбылося ў жніўні 1910 года. У 1914 годзе ў будынку казіно пабываў імператар Мікалай II Аляксандравіч са сваёй сям’ёй. У 1934 годзе будынак быў адрэстаўраваны па праекту таго ж Рэнара. Падчас Другой сусветнай вайны ў будынку казіно размяшчалася бальніца, а ў пасляваенныя гады яно было пераабсталявана ў рэстаран. Аднак у сувязі з высокімі выдаткамі на абслугоўванне, якія павысіліся пасля рамонту ў 1986—1988 годзе[7] (пры ўдзеле мастакоў Шум Думітру, Георге Тырца, Іаан Мітурца, Нае Міра, Мікалая Маладвяну), казіно зачынілі ў 1990 годзе. У цяперашні час яно з’яўляецца помнікам культуры Румыніі (па рашэнні Міністэрства па справах культуры і рэлігій Румыніі), але знаходзіцца ў аварыйным стане, таму доступ унутр забаронены[8].
Зноскі
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Lista Monumentelor Istorice 2010: Județul Constanța (рум.). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018.
- ↑ Teodorovici, Dan. G. M. Cantacuzino (1899-1960): Dialogik zwischen Tradition und Moderne : ein Beitrag zum Studium der Beziehung zwischen Tradition und Moderne in der ersten Hälfte des 20. Jahrhunderts am Beispiel des rumänischen Architekten, Bauhistorikers, Kritikers und Theoretikers George Matei Cantacuzino (ням.).
- ↑ Cazinoul de 100 de ani (рум.). Ziarul financiar (6 iunie 2008).
- ↑ Stiri Social : Cine salvează Cazinoul Constanța? (рум.). Cugetliber.ro (6 mai 2011). Праверана 27 чэрвеня 2013.
- ↑ Mariana Iancu. Cum era descris Cazinoul din Constanța în presa vremii: „o monstruozitate“, „o matahală împopoțonată cu tot felul de zorzoane“ (рум.) (27 ianuarie 2016). Праверана 28 студзеня 2016.
- ↑ Shooting One of the Most Beautiful Abandoned Buildings in the World. PetaPixel. 20 April 2016. Праверана 30 чэрвеня 2016.
- ↑ Mariana Iancu. Fascinanta poveste a Cazinoului din Constanța (рум.). Adevărul (16 сакавіка 2015).
