Кайса Клінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кайса Клінг
Род дзейнасці гарналыжніца
Дата нараджэння 25 снежня 1988(1988-12-25) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт kajsakling.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кайса Клінг (швед. Kajsa Kling; нар. 25 снежня 1988, Орэ) — шведская гарналыжніца. Прызёр этапу Кубка свету, удзельніца двух Алімпійскіх гульняў.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У міжнародных стартах Клінг выступае са снежня 2003 года. З 2005 года выступала ў еўрапейскім Кубку, а ў студзені 2007 года дэбютавала ў Кубку свету. У сваім першым старце ў кар’еры — хуткасным спуску ў Альтэнмаркце яна паказала 64-ы вынік. Кайса прыняла ўдзел у хатнім чэмпіянаце свету 2007 года, але і ў хуткасным спуску, і ў гіганцкім слаламе не змагла дабрацца да фінішу.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы Клінг выступала толькі ў гіганцкім слаламе і заняла ў ім 26-е месца.

У пачатку посталімпійскага сезона 2010/11 шведка атрымала цяжкую траўму калена на этапе ў Земерынгу і была вымушаная прапусціць амаль увесь сезон. Пасля вяртання ў Кубак свету Клінг доўга не магла вярнуць сабе форму. Так у сезоне 2011/12 яна ўсяго тройчы трапляла ў лік трыццаці наймацнейшых гарналыжніц, а ў наступным сезоне — і зусім двойчы.

У сезоне 2013/14 Клинг выступіла значна больш паспяхова. Яна некалькі разоў прабівалася ў дзесятку наймацнейшых, а на этапе ў Санкт-Морыц упершыню патрапіла на подыум у супергіганце, стаўшы другой. На Алімпіядзе ў Сочы шведка выступіла ў трох дысцыплінах, але не змагла прабіцца нават у дзясятку наймацнейшых.