Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі
- Гэты артыкул пра ўзнагароду Італьянскага каралеўства. Пра ўзнагароду Італьянскай рэспублікі гл. «Ордэн Зоркі Італіі».
Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі | |||
---|---|---|---|
l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia | |||
|
|||
Арыгінальная назва | l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia | ||
Краіна | Італьянскага Каралеўства | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 1914 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі (італ.: l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia) — ордэн Італьянскага Каралеўства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны Дэкрэтам Караля Італіі Віктара Эмануіла III ад 18 студзеня 1914 года для ўзнагароджання за выдатную службу на падуладных туземных тэрыторыях (у калоніях). Узнагароджваліся толькі італьянскія грамадзяне.
Міністр калоній старшынстваваў у Савеце ордэна, які ўключаў: Першага сакратара Вялікага магістрата Ордэна Святых Маўрыкія і Лазара, канцлера Ордэна Кароны Італіі, двух членаў Савета па справах калоній, прадстаўніка Міністра замежных спраў і генеральнага дырэктара Міністэрства калоній.
Ордэн неаднаразова мадыфікаваўся.
Каралеўскім Дэкрэтам ад 9 мая 1939 года было дазволена ўзнагароджваць ордэнам замежных грамадзян.
У 1943 годзе, пасля страты Італіяй сваіх калоній, ордэн перастаў прысуджацца.
Ступені ордэна
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Вялікага крыжа (італ.: Cavaliere di Gran Croce)
- Вялікі афіцэр (італ.: Grand Ufficiale)
- Камандор (італ.: Commendatore)
- Афіцэр (італ.: Ufficiale)
- Кавалер (італ.: Cavaliere)
Максімальная колькасць кавалераў
[правіць | правіць зыходнік]Быў усталяваны штогадовы максімум кавалераў ордэна:
- 150 кавалераў
- 50 афіцэраў
- 20 камандораў
- 7 вялікіх афіцэраў
- 4 кавалеры Вялікага крыжа
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- l’Ordine Coloniale della Stella d’Italia. Antiche Opinioni Архівавана 8 кастрычніка 2006. (італ.)
- Gli Ordini Cavallereschi di Giorgio Aldrighetti. L' ordine al merito della stella d' Italia Архівавана 21 студзеня 2008. (італ.)