Калектывізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калектывізацыя - працэс кааперацыі сялянскіх гаспадарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасці.

Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі) ўзніклі з усталяваннем савецкай ўлады (19171920 гг.) У 19221928 гг. ўлады БССР падтрымлівалі дабраахвотную калектывізацыю з мэтай аб'яднання дробных сялянскіх гаспадарак.

У 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастановы ЦК КП(б)Б 1930 г. арыентаваліся на паскоранае завяршэнне стварэння калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар. Да 1939 г. было калектывізавана 90 % сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТС.

У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 19491952 гг. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывізацыі сталі рэпрэсіі ў дачыненні сялянства, штучны голад 1933 г., масавы забой рагатай жывёлы, раскулачванне заможных сялянскіх гаспадарак.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Булавацкі, М. "А ў калгасе добра жыць: адзін робіць, сем ляжыць" // Наша гісторыя, №1, 2019, с.75 - 78. ISBN 2617-2305

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]