Перайсці да зместу

Калектыўная адказнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калектыўная адказнасць — форма адказнасці, калі за дзеянні, якія здзяйсняюцца адным ці некалькімі членамі групы (сям’і, роду, гаспадарчай арганізацыі, працоўнага калектыву, воінскага падраздзялення, класа або групы ў навучальнай установе, жыхароў аднаго населенага пункта і гэтак далей) нясе якую-небудзь адказнасць уся гэтая група цалкам.

Не варта блытаць з калектыўнай віной[1][2], якая выяўляецца ва ўскладанні абавязкаў і пакаранняў на групу ў цэлым, без уліку яе структуры, ролі асобных членаў у групе і іх ўкладу ў дзейнасць групы[2]. Калектыўная віна з’яўляецца ў асноўным палітычным прынцыпам, якія прымяняліся, у прыватнасці, у таталітарных краінах XX стагоддзя (Савецкі Саюз і нацысцкая Германія), калі імі дэпартаваліся цэлыя народы[1].

Карл Ясперс вылучыў розныя разуменні вінаватасці: крымінальная або юрыдычная, палітычная, маральная і метафізічная (адказнасць за «ўсякую несправядлівасць у свеце, асабліва за злачынствы, якія здзяйсняюцца ў нашай прысутнасці і з нашага ведама»). З іх толькі палітычная можа быць калектыўнай: гэта адказнасць за тыя дзеянні дзяржаўных дзеячаў, у якіх апасродкавана ўдзельнічаюць усе грамадзяне[3].

Ханна Арэнт выразна падзяляе віну і адказнасць. Віну немагчыма распаўсюдзіць на калектыў; больш за тое, такі падыход часта становіцца спосабам самааддачы ад рэальнай размовы пра віну: «Дзе вінаватыя ўсе, невінаваты ніхто»[2].