Карл Тэадор Ясперс
Карл Тэадор Ясперс | ||
---|---|---|
ням.: Karl Theodor Jaspers | ||
![]() Карл Ясперс | ||
Імя пры нараджэнні: | ням.: Karl Theodor Jaspers | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1883[1][2][…] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 26 лютага 1969[1][4][…] (86 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Краіна: | ФРГ | |
Жонка | Gertrud Jaspers[d] | |
Месца працы | ||
Навуковая ступень: | доктар філасофіі | |
Альма-матар: | ||
Школа/традыцыя: | Экзістэнцыялізм, Неакантыянства | |
Кірунак: | Заходняя філасофія | |
Перыяд: | Філасофія XX ст. | |
Асноўныя інтарэсы: | Псіхіятрыя, тэалогія, філасофія гісторыі, філасофія рэлігіі, Філасофія палітыкі | |
Зведалі ўплыў: | Жан-Поль Сартр, Альбер Камю | |
Узнагароды: |
|
|
![]() |
Карл Тэадор Ясперс (ням.: Karl Theodor Jaspers; 23 лютага 1883, Ольдэнбург - 26 лютага 1969, Базель, Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.
3 1908 асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945. 3 1948 выкладаў у Базельскім універсітэце.
У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Усеагульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).
У 1920—30-я г. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасофстваванне аб экзістэнцыі паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым вопыце любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.
К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II ст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Агульная псіхапаталогія /ISBN 5-88001-021-Х (Allgemeine Psychopathologie, 1913)
- Псіхалогія светапогляду (Psychologie der Weltanschauungen, 1919);
- Духоўная сітуацыя эпохі (1931);
- Філасофія (Philosophie, 3 Bd., 1932);
- Экзістэнцыйная філасофія (1938);
- Праблема нямецкай віны (Die Schuldfrage. Ein Beitrag zur deutschen Frage, 1946);
- Пра ісціну (Von der Wahrheit, 1947);
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Karl Jaspers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karl Jaspers // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Ясперс Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ geni.com — 2006. — 175000000 экз.
- ↑ The Life of Hannah Arendt
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сідарэнка І. Ясперс // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.