Каломба (тэлесерыял)
Каломба | |
Columbo | |
![]() Каломба ў выкананні Пітэра Фалька | |
Жанр(ы) | дэтэктыў |
---|---|
Сцэнарыст(ы) | Рычард Левінсан, Уільям Лінк |
Кампазітар(ы) |
Генры Манчыні Дзік Дэ-Бенедыкці Дэйв Грузін і іншыя |
У галоўных ролях | Пітэр Фальк |
Краіна(ы) |
![]() |
Тэлевізійны(я) канал(ы) |
NBC (1968–1978) ABC (1989–2003) |
На экранах |
з 20 лютага 1968 года па 30 студзеня 2003 года |
Колькасць сезонаў | 13 |
Колькасць серый | 69 |
IMDb | tt1466074 |
TV.com | columbo |
Каломба — амерыканскі тэлесерыял, які здымаўся ў перыяды з 1968 па 1978 гады, а таксама ў 1989—2003 гады. Галоўную ролю лейтэнанта Каломба, дэтэктыва аддзелу лос-анджэлескай паліцыі, згуляў Пітэр Фальк[1][2]. Аўтарам сцэнарыя з'яўляюцца Уільям Лінк і Рычард Левінсан. Сюжэт серыяла часцяком мае перавернуты фармат дэтэктыва, гэта значыць амаль кожны эпізод пачынаецца са здзяйснення злачынства і паказу злачынцаў. Потым сюжэт у асноўным круціцца вакол таго, як злачынец, асоба якая ўжо вядомая гледачам, нарэшце, будзе выкрыты і арыштаваны.
Галоўным персанажам з'яўляецца прыязны, шматслоўны, растрапаны, але вельмі пільны паліцэйскі-вышукнік італьянскага паходжання ў старым балоневым плашчы і цыгарай у зубах, які кантактуе з забойцамі, амаль адразу здагадваецца на асобу забойцы, але збірае доказы перш чым іх выкрыць. Першапачаткова забойцы мірна ставяцца да лейтэнанта, прыдумваючы адказы на яго пытанні, але з цягам часу Каломба ўсё больш раздражняе іх сваімі пытаннямі. Нягледзячы на яго несамавітую знешнасць і ўяўную разгубленасць, Каломба пранікліва вырашае ўсе справы і забяспечвае ўсе дадзеныя, неабходныя для прад'яўлення абвінавачвання. яго ўвага на дэталі і нястомны вылучаны падыход, хоць відавочны для гледача, часцяком становіцца ясным для забойцы толькі ў канцы сюжэтнай лініі.
Серыі ўсіх фільмаў, як правіла, маюць даўжыню ад 73 да 100 хвілін. Тэлесерыял трансляваўся больш чым на 80 тэлеканалах, якія ахопліваюць 44 краіны. У 1997 годзе эпізод «Забойства па кнізе» заняў 16 месца з 100 найвялікшых эпізодаў усіх часоў паводле версіі часопісу TV Guide[3]. У 1999 годзе гэты жа часопіс змясціў лейтэнанта Каломба на 7 радок свайго спісу 50 найвялікшых тэлевізійных персанажаў усіх часоў[4]. У 2013 годзе Гільдыя пісьменнікаў ЗША ўключыла серыял у свой спіс лепшых серыялаў, паставіўшы яго на 57 радок[5].
Зноскі
- ↑ Collins, Glenn (November 28, 1990). «New York Times». The New York Times
- ↑ Hochswender, Woody (December 15, 1991). «New York Times». The New York Times
- ↑ 100 Greatest Episodes of All Time. TV Guide. 1997.
- ↑ TV Guide Guide to TV. Barnes and Noble. 2004. p. 651. ISBN 0-7607-5634-1.
- ↑ 101 Best Written TV Series. WGA.org
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Каломба» (англ.) на сайце «Internet Movie Database»
- Сайт Пітэра Фалька
- Каломба ў энцыклапедыі тэлевізіі