Каломба
| Населены пункт | |||||
| Каломба | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| сінгальск.: කොළඹ | |||||
|
|||||
| 6°55′36″ пн. ш. 79°51′38″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 1 м | ||||
| Водныя аб’екты | Kelani River[d] і Індыйскі акіян | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | сінгальская мова і тамільская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 011 | ||||
| Паштовы індэкс | 00000–09999 | ||||
| cmc.lk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Каломба (сінгальск.: කොළඹ, там.: கொழும்பு) — найбуйнейшы горад і фактычная (неафіцыйная) сталіца Шры-Ланкі (месца знаходжання ўрада і рэзідэнцыі прэзідэнта). Знаходзіцца ў Заходняй правінцыі, у акрузе Каломба. Насельніцтва — 672,7 тыс. жыхароў (2007)[3], насельніцтва Вялікага Каломба (уключае таксама буйныя гарады Моратува, Дэхівала-Маўнт-Лавінія і Шры-Джаявардэнепура-Котэ — афіцыйную сталіцу краіны) — 5361 тыс. жых. (2001).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада паходзіць ад сінгальскага «Kola-amba-thota», што значыць «мангавая гавань». Арабскія, кітайскія, рымскія купцы наведвалі гавань Каломба больш за 2000 гадоў назад. У VIII стагоддзі н.э. тут надоўга замацаваліся арабы, якія кантралявалі амаль увесь марскі гандаль сінгальскіх каралеўстваў. Партугальцы прыбылі сюды ў XVI стагоддзі і ператварылі ў цэнтр сваёй калоніі. У наступным стагоддзі горад захапілі галандцы, а ў 1802 Каломба стаў сталіцай брытанскай калоніі Цэйлон. З 1948 — сталіца дамініёна Цэйлон, з 1972 — Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка. У 1983 афіцыйная сталіца была перанесена ў Шры-Джаявардэнепура-Котэ.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Біратнагар, Непал
Лідс, Вялікабрытанія
Мале, Мальдывы
Санкт-Пецярбург, Расія (1997)[4]
Сіці-оф-Лідс[d], Вялікабрытанія
Улан-Батар, Манголія
Шанхай, Кітай (2003)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- 1 2 https://worldpopulationreview.com/cities/sri-lanka/colombo
- ↑ Sri Lanka: Districts & Major Cities — Statistics & Maps on City Population
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
