Кальцавы бульвар
| Кальцавы бульвар | |
|---|---|
| арм. Օղակաձեւ Զբոսայգի | |
возера Паплавок | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | парк |
| Плошча | 30 га |
| Размяшчэнне | |
| 40°10′36″ пн. ш. 44°31′23″ у. д.HGЯO | |
| Раён | Кентрон |
Кальцавы бульвар (арм.: Օղակաձեւ Զբոսայգի), таксама Парк маладосці[1] — парк у раёне Кентрон горада Ерэван, сталіцы Арменіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў агаданы ў генеральным плане развіцця горада 1924 года, у выніку праект ажыццёўлены толькі часткова — парк ахапляе цэнтральную частку горада з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу. Цягнецца ад праспекта Тыграна Маца і сабора Святога Рыгора Асветніка на поўдні да возера Паплавок і праспекта Маштоца на поўначы. Мае форму сярпа даўжынёй каля 2,5 кіламетраў і шырынёй 120 метраў[2], унутраную мяжу якога складаюць вуліцы Маскавяна і Ханджана, а вонкавую — вуліца Ісаакяна, вуліца Алека Манукяна і вуліца Ерванда Кочара. З поўначы на поўдзень парк перасякаюць вуліца Трачана, вуліца Абавяна, вуліца Налбандзяна, вуліца Герацы, праспект Саят-Новы і вуліца Варданяна.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У парку ўсталявана мноства помнікаў, сярод іх — помнікі класіку армянскай паэзіі Авеціку Ісаакяну, пісьменніку і рэвалюцыянеру XIX стагоддзя Мікаэлу Налбандзяну, паэту і музыканту XVIII стагоддзя Саят-Нова. У ліку паркавых скульптур — кампазіцыя «Рукі», сімвалізуючая сяброўства паміж Ерэванам і яго італьянскім горадам-братаннікам Карара, якая была падорана праз год пасля візіту ў Італію ў 1962 годзе дэлегацыі працаўнікоў Ерэвана. У скверы непадалёк знаходзіцца копія зваротнага гасцінца ерэванцаў — туфавая стэла-фантан, якую падпіраюць два баранчыкі, аўтарства архітэктара Рафо Ісраэляна[3][4].
У парку знаходзяцца будынкі Дома шахмат імя чэмпіёна свету Тыграна Петрасяна і Дома камернай музыкі імя Камітаса[4]. У паўночнай частцы парка знаходзіцца выхад са станцыі метро Ерытасардакан.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Рукі дружбы, падараныя горадам Карара
- Помнік паэту Егішэ Чарэнцу
- Статуя палкаводца Вардана Маміканяна
Зноскі
- ↑ Паркі Ерэвана на афіцыйным сайце горада
- ↑ Egishe Sargsi︠a︡n, Konstantin Surenovich Khudaverdi︠a︡n. Армения: страна и люди : путеводитель. — 1998. — С. 116. — 207 с.
- ↑ Советская Армения. Справочник-путеводитель. — Издательство ЦК КП Армении, 1980. — 35 000 экз.
- 1 2 Путеводитель «Армения. НКР». — Ереван: «Тигран-Мец», 2012. — 700 с.
