Калінінград-Пасажырскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вакзал станцыі Калінінград-Пасажырскі

Калінінград-Пасажырскі (Паўднёвы вакзал), чыгуначная станцыя ў Калінінградзе, галоўны вакзал горада. Вакзал абслугоўвае прыгарадныя і пасажырскія цягнікі. Да аднаго з перонаў вакзалу падыходзіць чыгуначны шлях з еўрапейскай шырынёй каляі, куды прыбываюць цягнікі з Польшчы і Германіі. Вакзал размешчаны на плошчы Калініна. У непасрэднай блізкасці ад Паўднёвага вакзала размешчаны аўтавакзал.

Будынак вакзалу пабудаваны з цэглы з выкарыстаннем жалезабетонных канструкцыйных элементаў (жалезабетонныя элементы не бачныя знадворку). Пероны перакрытыя дэбаркадэрам даўжынёй 178 метраў і шырынёй 120 метраў. З будынка вакзалу да перонаў вядуць два падземных пераходы.

Да канца XIX стагоддзі Кенігсберг стаў важным вузлом чыгуначнай сеткі. Чыгункі ішлі з Кенігсберга ў розных накірунках — у цэнтральную Германію, Польшчу, Расію, Прыбалтыку. Аднак галоўнага вакзалу, дзе схадзіліся б чыгункі розных накірункаў, у горадзе не было. Чыгункі розных накірункаў абслугоўваліся асобнымі невялікімі вакзаламі.

Ідэя аб будаўніцтве цэнтральнага вакзалу з'явілася яшчэ ў 1896 годзе, але канкрэтны план быў гатовы толькі ў 1914 годзе. Аднак яго ажыццяўленню памяшала пачаўшаяся ў тым годзе Першая сусветная вайна. Будаўніцтва галоўнага вакзалу пачалося толькі ў 1920 годзе, а яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 19 верасня 1929 года.

Вакзал працягваў нармальна функцыянаваць да 21 студзеня 1945 года. Падчас баёў за горад станцыя значна пацярпела, таму пасля заканчэння войны вакзал не дзейнічаў, а роля галоўнай пасажырскай станцыі часова выконвала сартавальная станцыя. Паўторнае адкрыццё галоўнага вакзалу адбылося толькі ў 1949 годзе.

Першая буйная рэканструкцыя вакзалу адбылася толькі ў 2003 годзе. Былі рэканструяваныя ўнутраныя памяшканні (касы, зала чакання, кафэ). Фае вакзалу было ўпрыгожана новымі люстрамі і фантанам, былі акультураныя падземныя пераходы, вядучыя да перонаў. На фасадзе і ў фае вакзалу былі ўсталяваныя дакладныя гадзіннікі. У той жа час агульнае архітэктурнае аблічча вакзалу засталося нязменным.