Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне
англ.: California Polytechnic State University, Pomona
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California Polytechnic State University, Pomona
Заснаваны 1938
Студэнты 30 014[1]
Размяшчэнне Памона, Каліфорнія, ЗША
Сайт cpp.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне (англ.: California Polytechnic State University, Pomona) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Памона ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня пачыналася як паўднёвы кампус Каліфарнійскай політэхнічнай школы (сёння вядомай як Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа) у 1938 годзе. Сёння ўніверсітэт мае самую вялікую колькасць студэнтаў з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе навучанне па 94 бакалаўрскіх спецыяльнасцях, 39 праграмах магістратуры, 13 іншых праграм і аспірантуру у 9 акадэмічных каледжах.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі і інтэгральных студый
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж дызайна асяроддзя
  • Каледж менеджменту гасціннасці
  • Каледж літаратуры, мастацтва і сацыяльных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]