Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта
англ.: California State Polytechnic University, Humboldt
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State Polytechnic University, Humboldt
Заснаваны 1913
Тып політэхнічны ўніверсітэт
Студэнты 6 612[1] і 5 285[2]
Размяшчэнне Арката, Каліфорнія, ЗША
Сайт humboldt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта (англ.: California State Polytechnic University, Humboldt) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Арката ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта адзін з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і самая паўночная ўстанова гэтай універсітэцкай сістэмы. Галоўны кампус, размешчаны на схіле ўзгорка на ўскрайку прыбярэжнага лесу секвойі, мае цудоўны від на горад і акіян. Камус размешчаны на паўночным узбярэжжы Каліфорніі за 450 км на поўнач ад Сан-Францыска і за 1052 км на поўнач ад Лос-Анджэлеса, адрозніваецца сваёй прыроднай прыгажосцю. Гэта самы заходні ўніверсітэт у так званых сумежных Злучаных Штатах (гэта значыць за выключэннем Аляскі і Гаваяў). Універсітэт мае статус іспанамоўнай ўстановы. Ён прапануе 48 праграм атрымання ступені бакалаўра і 12 праграм атрымання ступені магістра і не прапануе праграм аспірантуры. Універсітэт, заснаваны як каледж у 1913 годзе, узяў назву акругі і прылеглага заліва, названых ў гонар вядомага вучонага Аляксандра фон Гумбальта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж прыродных рэсурсаў і навук
  • Каледж прафесійных студый

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]