Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына
англ.: California State University, San Bernardino
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State University, San Bernardino
Заснаваны 1965
Студэнты 19 689[1] і 16 057[2]
Размяшчэнне Сан-Бернардына, Каліфорнія, ЗША
Сайт csusb.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына (англ.: California State University, San Bernardino) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Бернардына ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1965 годзе, універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўны кампус займае 178 га ў акрузе Сан-Бернардына з філіялам плошчай 16 га ў Палм-Дэзерце, адкрытым у 1986 годзе. Восенню 2020 года ва ўніверсітэце налічвалася 19,5 тысяч студэнтаў. Восенню 2019 года ва ўніверсітэце было 505 выкладчыкаў, з якіх 385 (76%) былі штатнымі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю, прапануючы ступень бакалаўра па 123 праграмах, ступень магістра па 61 праграме, дзве праграмы аспірантуры.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і літаратуры
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук
  • Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж пашыранага навучання

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]