Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Чыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Чыка
англ.: California State University, Chico
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State University, Chico
Заснаваны 1887
Студэнты 16 746[1] і 14 119[2]
Размяшчэнне Чыка, Каліфорнія, ЗША
Сайт csuchico.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Чыка (англ.: California State University, Chico) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Чыка ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1887 годзе як адна з прыкладна 180 нармальных школ, заснаваных урадамі штатаў у ХІХ стагоддзі для падрыхтоўкі настаўнікаў для дзяржаўных школ. Некаторыя з іх зачыніліся, але некаторыяз часам сталі дзяржаўнымі каледжамі ў пачатку ХХ стагоддзя і дзяржаўнымі ўніверсітэтамі ў канцы ХХ стагоддзя. Гэта другі старэйшы кампус у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 126 праграм атрымання ступені бакалаўра, 35 праграм магістратуры. Гэта афіцыйна іспанамоўная ўстанова.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж паводніцкіх і сацыяльных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж камунікацый і адукацыі
  • Каледж інжынерыі, камп'ютарных навук і будаўнічага менеджменту
  • Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Школа медсястрынства
  • Школа мастацтваў
  • Школа адукацыі
  • Школа сацыяльнай працы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]