Камендант брыгады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камендант брыгады — обер-афіцэрскае званне ў арміі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII ст.

Званне ўзнікла пасля ваеннай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім 1775 г., калі замест традыцыйнага падзелу кавалерыі на гусараў, пяцігорцаў, казакаў і татараў уводзіўся падзел на Нацыянальную кавалерыю і Пярэднюю варту. Званне ўжывалася толькі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Званне "камендант брыгады" фактычна адпавядала званню "шэф палка" ў палках Пярэдняй варты, пяхоты і артылерыі, але ўлічваючы асаблівае стаўленне да элітнай Нацыянальнай кавалерыі фармальна прыроўнівалася да звання генерал-маёра.

Званне "камендант брыгады" па свайму значэнню вельмі блізкае да звання "брыгадны генерал", якое існавала ў арміі ВКЛ у 1812 г. і існуе зараз у шмат якіх арміях свету.

Знакам адрознення каменданта брыгады ў XVIII ст. выступаў эпалет без зорачак і стужак.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь эквіваленту гэтаму званню няма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.