Каменная куніца
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Каменная куніца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Martes foina Erxleben, 1777 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Каменная куніца, або беладушка[1] (Martes foina) — драпежнае млекакормячае з сямейства куніцавых (Mustelidae).
Даўжыня цела 42—53, хваста 24— 34 см. Поўсць ад светла-карычневай да цёмна-каштанавай, на горле белая пляма.
Селіцца на адкрытых тэрыторыях, паблізу жылля чалавека, у разбураных будынках, у дрывах, кучах камення, на гарышчах. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай куніцай у Еўропе і адзіным відам куніц, які не баіцца жыць паблізу людскіх паселішчаў. На Беларусі вельмі рэдкая, спарадычна трапляецца пераважна на поўдні і паўднёвым захадзе.
Асноўны корм — мышападобныя грызуны, птушкі. Гон у ліпені, дзіцяняты (2—7) нараджаюцца ў сакавіку—красавіку.
Дае каштоўнае футра.
Зноскі
- ↑ Напісанне Каменная куніца, Беладушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.22
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каменная куніца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.