Камп’ютарны вірус

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Камп'ютарны вірус)
Перайсці да: рух, знайсці

Камп'ютарны вірус — камп'ютарная праграма, якая можа ўбудоўвацца ў сістэму, капіраваць сябе[1] і інфікаваць камп'ютар, тым самым замінаючы працы камп'ютара.[2] Тэрмінам «вірус» таксама памылкова называюць іншыя віды шкодных праграм, у ліку якіх adware і spyware, якія не маюць самааднаўляльнай функцыянальнасці. Сапраўдны вірус можа распаўсюджвацца ад камп'ютара да камп'ютара (у форме выканальнага коду) праз лакальную сетку ці Інтэрнэт, а таксама на носьбітах інфармацыі, такіх як дыскеты, CD- і DVD-дыскі і USB-флэш-накапляльнікі.[3]

Больш шанцаў на распаўсюджванне ў тых вірусаў, якія інфікуюць іншыя файлы ў сеткавай файлавай сістэме, ці на раздзелах, з якімі працуюць іншыя камп'ютары.[4]

Зноскі

  1. Dr. Alan Solomon Dr. Solomon's Virus Encyclopedia — 1995. — ISBN 1897661002.
  2. Мікола Савіцкі Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — Мінск: Энцыклапедыкс, 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8.
  3. Jussi Parikka Digital Contagions. A Media Archaeology of Computer Viruses — New York: Peter Lang, 2007. — (Digital Formations-series). — ISBN 978-0-8204-8837-0.
  4. Frederick Yoo What is a Computer Virus?. Actlab.utexas.edu. Праверана 23 студзеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]