Шкодная праграма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шкодная праграма (англ.: malware, malicious software — «зламыснае праграмнае забеспячэнне») — любое праграмнае забеспячэнне, прызначанае для атрымання несанкцыянаванага доступу да вылічальных рэсурсаў самой ЭВМ або да інфармацыі, захоўваемай на ЭВМ, з мэтай несанкцыянаванага выкарыстання рэсурсаў ЭВМ або прычынення шкоды (нанясення шкоды) уладальніку інфармацыі, і/або ўладальніку ЭВМ, і/або ўладальніку сеткі ЭВМ, шляхам капіявання, скажэння, выдалення ці падмены інфармацыі. Амаль усе антывірусы лічаць шкоднымі праграмамі кракі, кейгены і іншыя праграмы узлому.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • badware (bad — дрэннае і (soft)ware — праграмнае забеспячэнне) — дрэннае праграмнае забеспячэнне.
  • computer contaminant (computer — камп'ютар і contaminant — забруджальнік) — тэрмін для абазначэння шкоднага праграмнага забеспячэння, які выкарыстоўваецца ў заканадаўстве некаторых штатаў ЗША, напрыклад Каліфорніі і Заходняй Віргініі.
  • crimeware (crime — злачыннасць і (software — праграмнае забеспячэнне) — клас шкодных праграм, спецыяльна створаны для аўтаматызацыі фінансавых злачынстваў. Гэта не сінонім тэрміна malware (значэнне тэрміна malware шырэй), і не ўсе праграмы, якія адносяцца да crimeware, з'яўляюцца шкоднымі, паколькі паняцце злачынства суб'ектыўна і залежыць ад законодательсва канкрэтнай краіны, а шкода, якая наносіцца ўладальніку і/або карыстачу камп'тара — аб'ектыўная.