Кампечэ (заліў)
Jump to navigation
Jump to search
Кампечэ (ісп.: Golfo de Campeche) — заліў ля ўсходняга берага Цэнтральнай Амерыкі, паўднёвая частка Мексіканскага заліва. На ўсходзе абмывае бераг паўвострава Юкатан, на поўдні — перашыыек Тэўантэпек, а з захаду — Веракрус. Назву атрымаў у 1517 годзе ў ходзе экспедыцыі Франсіска Эрнандэса дэ Кардобы. Шырыня ў паўночнай частцы заліва складае каля 750 км, удаецца ў сушу больш чым на 300 км. Глыбіня ў адкрытай частцы да 3286 м, ля ўсходняга берага, у бухце Кампечэ — да 34 м. Плошча заліва складае каля 15540 км², прылівы пераважна сутачныя, вышыня ад 0,6 да 1,2 м.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|