Перайсці да зместу

Камсамольская плошча (Масква)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Камсамольская плошча
руск.: Комсомольская площадь
55°46′30″ пн. ш. 37°39′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Камсамольская плошча

Камсамольская плошча (да 1932 — Каланчоўская плошча) — плошча ў Маскве, на якой знаходзяцца тры вакзалы: Казанскі, Яраслаўскі і Ленінградскі, за гэта атрымала неафіцыйную назву — плошча Трох Вакзалаў. У непасрэднай блізкасці ад плошчы знаходзіцца станцыя Каланчоўская.

Плошча была створана ў сувязі з чыгуначным будаўніцтвам у другой палове XIX ст. У XVIII ст. гэтае месца называлася Каланчоўскім полем, якое і дало першую назву плошчы. Назва поля паходзіць вежы (каланчы), драўлянага будынка царскага палаца (вядомага як Каланчоўскі). У «Камсамольскую» плошча была перайменаваная ў 1932 годзе ў гонар камсамольцаў — будаўнікоў метрапалітэна (пад плошчай прайшла першая чарга першай лініі маскоўскага метро).

Зноскі