Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт
Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Агіенка — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Камянец-Падольскі (Украіна).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1918 годзе як Камянец-Падольскі дзяржаўны ўкраінскі ўніверсітэт. Першым рэктарам быў абраны вядомы мовазнавец прафесар І. Агіенка. У 1919 годзе налічвалася 5 факультэтаў: гісторыка-філалагічны, фізіка-матэматычны, юрыдычны, багаслоўскі і сельскагаспадарчы. У 1920 быў ператвораны ў Акадэмію тэарэтычных ведаў, якая ў 1921 была падзеленая на Інстытут народнай адукацыі і Сельскагаспадарчы інстытут. У наступныя гады Інстытут народнай адукацыі (пераемнік Акадэміі) быў неаднаразова ператвораны: у 1930 — у Інстытут сацыяльнага выхавання, у 1933 — у педагагічны інстытут, у 1939 — у настаўніцкі інстытут, у 1948 — у педагагічны інстытут.
У 1997 году на базе педагагічнага інстытута быў створаны Камянец-Падольскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, у 2003 ператвораны ў Камянец-Падольскі дзяржаўны ўніверсітэт, якому ў 2008 годзе быў прысвоены статут нацыянальнага і назва Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]На сённяшні дзень функцыянуе 10 факультэтаў:
- гістарычны;
- фізіка-матэматычны;
- украінскай філалогіі і журналістыкі;
- замежнай філалогіі;
- фізічнай культуры;
- педагагічны;
- эканамічны;
- прыродазнаўства;
- псіхалогіі;
- карэкцыйнай і сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі;
Таксама ў складзе ўніверсітэта дзейнічаюць інстытут даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, цэнтр падвышэння кваліфікацыі і навучальна-кансультацыйны цэнтр у горадзе Шэпэціўка. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 8 тысяч студэнтаў на дзённай і завочнай форме навучання. Універсітэт мае ІV узровень акрэдытацыі. Дзейнічае аспірантура і докторантура.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 28 жніўня 2011.