Канадскі бурштын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Boltonimecia canadensis у канадскім бурштыне

Канадскі бурштын (англ.: Canadian amber) — разнавіднасць выкапнёвай смалы, якая сустракаецца на тэрыторыі канадскіх правінцый Манітоба і Альберта. Утварыўся ў другой палове мелавога перыяду (кампанскі ярус). Крыніцай смалы былі вымерлыя іглічныя дрэвы роду Parataxodium з сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae). Упершыню канадскі бурштын быў адкрыты ў канцы XIX стагоддзя, яго меркавалася выкарыстоўваць для вытворчасці лаку, аднак гэты праект так і не быў рэалізаваны. З канадскага бурштыну было апісана некалькі дзясяткаў відаў насякомых[1].

Зноскі

  1. A. P. Rasnitsyn, A. S. Bashkuev, D. S. Kopylov, E. D. Lukashevich, A. G. Ponomarenko Sequence and scale of changes in the terrestrial biota during the Cretaceous (based on materials from fossil resins)(англ.) // Cretaceous Research. — 2016-06-01. — Т. 61. — С. 234–255. — ISSN 0195-6671. — DOI:10.1016/j.cretres.2015.12.025 Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019.