Кандамат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандамат (Славакія)

Кандамат (ад ням.: Kondomat) — гандлёвы аўтамат, якія прапануюць да продажу прэзерватывы, радзей — сродкі гігіены для жанчын. Традыцыйныя месцы размяшчэння — грамадскія туалеты, інтэрнаты, начныя клубы, секс-кінатэатры. Першыя кандаматы былі ўсталяваны ў Германіі ў 1928 годзе кампаніяй Юліуса Фрома, але міністэрства ўнутраных спраў Германіі дапушчала іх толькі для рэкламы гігіенічных пераваг прэзерватываў, паколькі асцерагалася зніжэння нараджальнасці.

Кандаматы дазваляюць прадаваць некалькі тыпаў прадукцыі. Мантуюцца галоўным чынам на сцяну, маюць вандалаахоўны корпус. Абсталяваны экранам для адлюстравання даных пра баланс і індыкатарам наяўнасці тавара. Могуць прымаць купюры ці манеты. Могуць прадаваць любы тавар, спакаваны ў прамавугольную ўпакоўку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]