Кандуктор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кандукто́р (лац.: Conduco — вядучы), воінскае званне у рускім ВМФ, якое прысвайвалася унтэр-афіцэрам, якія праслужылі вызначаны тэрмін і здалі экзамен. У парадку выключэння гэтае званне прысвойвалася ніжнім чынам, якія не маюць унтэр-афіцэрскага звання. Да сярэдзіны XIX ст. званне кандуктора прысвойвалася толькі унтэр-афіцэрам карпусоў флоцкіх штурманаў, карабельных інжынераў і інжынераў па марской будаўнічай частцы. З 2-й паловы XIX ст. званне прысвойвалася унтэр-афіцэрам карабельнай і берагавой службы асноўных флоцкіх спецыяльнасцяў: мінёрам, машыністам, рулявым, сігнальшчыкам, дальнамершчыкам, артылерыстам, трумным, качагарам і інш. Кандукторы былі бліжэйшымі памочнікамі афіцэраў, на іх ускладаліся абавязкі па навучанню ніжніх чыноў спецыяльнасці. Старэйшы боцман быў галоўным над карабельнымі кандукторамі. На флоце кандукторы карысталіся прывілеямі: мелі асобную кают-кампанію, атрымоўвалі падвышанае грашовае забеспячэнне, у тым ліку плату на выхаванне дзяцей, карысталіся бясплатным лячэннем, мелі водпуск з захаваннем грашовага забеспячэнне і г. д. Тэрмін службы ў званні кандуктора складаў 25 гадоў. Пасля 1917 г. гэтае званне было скасавана.