Канзаскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канзаскі ўніверсітэт
Па-англійску University of Kansas
Дэвіз

лац.: Videbo visionem hanc magnam quare non comburatur rubus
англ.: I will see this great sight in which the bush does not burn
бел.: Пайду і пагляджу на гэту вялікую

з'яву, з-за чаго куст не згарае
Заснаваны ў 1866
Тып універсітэт штата
Прэзідэнт Гары Шэрэр
Месца размяшчэння

Лоўрэнс, Канзас, ЗША


38°57′29″ пн. ш. 95°14′52″ з. д.HGЯO
Кампус гарадскі (4,45 км²)
Бакалаўраў 21 066[1]
Магістраў і дактароў 6 412[1]
Выкладчыкаў 2 460[2]
Колер Вялікі Джэй і Малыш Джэй
Афіцыйны сайт www.ku.edu

Канзаскі ўніверсітэт (англ.: University of Kansas) — публічны даследчы ўніверсітэт ЗША, найбуйнейшы ў штаце Канзас. Кампус універсітэта размешчаны ў Лоўрэнсе (галоўны кампус), Уічыта, Оверленд-Парку і Канзас-Сіці. Універсітэт заснаваны ў 1866 годзе жыхарамі Лоўрэнса паводле статута Канзаскага Заканадаўчага сходу.

Медыцынскі цэнтр універсітэта і бальніца знаходзяцца ў Канзас-Сіці, у Оверленд-Парку — Кампус Эдвардса, ва Уічыта — Школа Медыцыны. Акрамя гэтага ён мае даследчыя цэнтры ў гарадах Парсанс і Топіка.

Канзаскі ўніверсітэт — адзін з найбуйнейшых у ЗША па колькасці студэнтаў, у 2009/2010 навучальным годзе ў кампусах ў Лоўрэнс і Оверленд-Парку навучаліся 26 826 студэнтаў і 3 178 у медыцынскім цэнтры, якіх навучалі 2 460 выкладчыкаў.

У 2010 годзе Канзаскі ўніверсітэт заняў 104-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання «U.S. News & World Report», у Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету яго пазіцыя знаходзіцца ў межах 201—300.

Зноскі

  1. а б University of Kansas Profiles:University Summary, Fall Enrollment FY2010 (англ.) (PDF). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 21 красавіка 2011.
  2. University of Kansas Profiles:Faculty and Staff FY2010 (англ.) (PDF). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 21 красавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]