Кано Санраку
| Кано Санраку | |
|---|---|
| яп.: 狩野山楽 | |
| | |
| Дата нараджэння | 1559[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 верасня 1635[3] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Мастацкі кірунак | Kyō-Kanō School[d] |
| Уплыў | Кано Эйтоку |
| Уплыў на | Kanō Sansetsu[d] |
Кано Санраку (яп.: 狩野山楽, かのうさんらく) — японскі мастак канца XVI — пачатку XVII стагоддзя. Прадстаўнік культуры Мамаяма. Сапраўднае імя — Міцуёры (яп.: 光頼).
Кано Санраку нарадзіўся ў 1559 годзе ў самурайскай сям’і з правінцыі Омі. Служыў пажам Таётомі Хідэёсі. Апошні выявіў у юнака талент да малявання і аддаў яго на навучанне да свайго прыдворнага мастака Кано Эйтоку.
Санраку асвоіў усе прыёмы школы Кано і атрымаў ад свайго настаўніка яго радавое прозвішча. Ён намаляваў для Хідэёсі вялікую колькасць насценных карцін у замку Мамаяма. Пасля смерці сюзерэна Санраку адмовіўся служыць сёгунату Такугава і пасяліўся ў Кіёта, дзе стаў тварыць для сталічных будысцкіх манастыроў. У Кіёта ён заснаваў сталічную школу Кано.
Асаблівасцю стылю Санраку лічацца яркасць, пышнасць, велічнасць. З вядомых прац: шырма «Дракон і тыгры», «Цзіньшань і Заходняе возера», 18 насценных роспісаў у манастыры Дайтоку-дзі «Півоні» і г. д.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Півоні»
-
«Дракон і тыгры»
Зноскі
- ↑ Kan? Sanraku // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Sanraku Kanō // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нікалаева Н. С. Дэкаратыўныя роспісы Японіі 16-18 стагоддзяў. — М., Выяўленчае мастацтва 1989.
- Сініцын А. Ю. Аб карцінах мастакоў школы Кано ў зборы музея антрапалогіі і этнаграфіі РАН і іх атрыбуцыі / Веснік С. — Петэрб. дзярж.ун-та культуры і мастацтваў; Веснік СПбГУКИ. 2013. № 3 (16)
- Нікалаева Н. С. Прастора і час у жывапісе XVI—XVII стст // Японія. Штогоднік. 2008. № 37