Кансерватыўны лібералізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кансерватыўны лібералізм — варыянт лібералізму, які сумяшчае ліберальныя каштоўнасці з кансерватыўнымі пазіцыямі па шэрагу пытанняў, гэта значыць прадстаўляе правае крыло ліберальнага руху.

Кансерватыўныя ліберальныя партыі сумяшчаюць ліберальную палітыку з больш традыцыйным меркаваннем па сацыяльных і этычных пытаннях. Яны звычайна падтрымліваюць эканамічны лібералізм і часта самаідэнтыфіцыруюцца як партыі грамадскага парадку («закона і парадку»), выступаюць за больш актыўную барацьбу з крыміналам, падтрымліваюць больш сур'ёзныя меры пакарання для злачынцаў, надаюць асабліва вострую ўвагу на барацьбе з тэрарызмам. Ад сацыял-лібералаў кансерватыўных лібералаў адрознівае менш выразнае адлюстраванне этычных пытанняў, кансерватыўныя лібералы часта падтрымліваюць стражэйшы кантроль за нелегальнай міграцыяй, яны радзей падтрымліваюць мультыкультуралізм.

У Еўропе не варта блытаць кансерватыўны лібералізм і ліберальны кансерватызм, якія сумяшчаюць кансерватызм з ліберальнымі поглядамі на эканоміку, сацыяльныя і этычныя пытанні.