Канстантнасць відаў
Выгляд
Канстантнасць відаў у геабатаніцы — паказчык, які характарызуе адносную частату сустракання віда ў супольнасцях аднаго фітацэноза. Выражаецца, як правіла, у балах па пяцібальнай шкале:
- 5 балаў: від сустракаецца ў больш як 80 % апісаных супольнасцяў фітацэноза;
- 4 балы: ад 60 да 80 %;
- 3 балы: ад 40 да 60 %;
- 2 балы: ад 20 да 40 %;
- 1 бал: да 20 %.