Канстанцінопальскі мірны дагавор (1913)
(Пасля перасылкі з Канстанцінопальскі мірны дагавор, 1913)
Канстанцінопальскі мірны дагавор 1913 года — мірны дагавор, заключаны 29 верасня 1913 года ў Канстанцінопалі (цяпер — Стамбул) паміж Балгарыяй і Турцыяй і падпісаны асобна ад Бухарэсцкага дагавора пасля завяршэння Другой Балканскай вайны.
Па ўмовах дагавора Балгарыя, якая прайграла ў вайне, вяртала Турцыі частку Усходняй Фракіі з горадам Эдзірнэ, атрыманую ёй пасля завяршэння Першай Балканскай вайны паводле Лонданскага мірнага дагавора.