Канстанцін Андрэевіч Будзінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Андрэевіч Будзінскі
Дата нараджэння 1807
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Альма-матар

Канстанцін Андрэевіч Будзінскі (1807 — ?) — педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1823 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1826 атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Праз 2 гады вытрымаў экзамен на званне магістра філасофіі (з прычыны закрыцця Віленскага універсітэта, ступень атрымаў у 1836 у Кіеўскім універсітэце).

Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Жытомірскай гімназіі, у 1834 прызначаны прафесарам Нежынскага ліцэя на кафедры прыкладной матэматыкі. Адначасова выкладаў чыстую матэматыку і батаніку. Карыстаўся любоўю і павагай студэнтаў. Лекцыі К. Будзінскага вылучаліся яснасцю выкладання і цаніліся слухачамі. Затым быў настаўнікам-наглядчыкам і выкладчыкам матэматычных навук у лясным і межавым інстытутах.

Друкаваныя працы не выяўлены.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. ISBN 985-11-0016-1. — С. 374.