Канстанцін Парчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Парчэўскі
Дата нараджэння 19 жніўня 1801(1801-08-19)
Месца нараджэння Чырвоны Двор (Немянчын)
Дата смерці 8 верасня 1855(1855-09-08) (54 гады)
Месца смерці Асер, Францыя
Месца пахавання
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Парчэўскі, гербу Налэнч (пол. Konstanty Parczewski, 19 жніўня 1801, Чырвоны Двор — 8 верасня 1855, Асер) — кіраўнік паўстання 1830-31 гг. у Віленскім павеце, дзеяч эміграцыі[1].

Нарадзіўся 19 жніўня 1801 г. у Чырвоным Двары каля Немянчына, быў сынам Ігнацыя і Саламеі, народжанай Дзевонскай. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, у т.л вучыўся музыцы і ігры на скрыпцы. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў залічаны Ігнатам Дамейкам да філарэтаў.

Ад бацькоў атрымаў у спадчыну маёнткі Чырвоны Двор і Жытомля (каля Гродна). Пасяліўся ў Чырвоным Двары і прысвяціў сябе кіраванню маёнткам. Быў прыхільнікам пераходу сялян на чынш і паляпшэння іх маёмаснага стану.

Удзел у паўстанні 1830-31 гг.[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выбуху паўстання 1830-31 гг. звязаўся з канспірацыйным рухам у Літве і браў удзел у падрыхтоўцы збройнага чыну. Калі ў канцы сакавіка 1831 паўстанцы запланавалі напад на Вільню, каб прымусіць капітуляваць там расійскі гарнізон, то Парчэўскі далучыўся да іх і адным з першых сабраў сабраў у ваколіцах Чырвонага Двара і Немянчына атрад, які складаўся пераважна з сялян, узброеных пікамі, косамі і паляўнічай зброяй. 6 красавіка 1831 захапіў Немянчын і раззброіў нешматлікіх расійскіх жаўнерах, якія там размяшчаліся. Вёў партызанскую барацьбу, спрабаваў кантраляваць пераправы на Віліі і Жэймяне, у тым ліку праз знішчэнне мастоў.

Яго атрад налічваў ад 200 да нават 1000 чалавек. Паўстанцкі камітэт, які знходзіўся ў Шырвінтах, даручыў яму кіраванне паўстаннем у няменчынскім павеце. Парчэўскі арганізаваў у мясцовым касцёле рэлігійна-патрыятычную маніфестацыю з асвячэннем штандара. Надалей вёў партызанскую актыўнасць у ваколіцах Вільні. Але надзеі паўстанцаў на захоп горада не спраўдзіліся.

Кіраўнік блізкага атрада Юзаф Гейдройць, якому пагражала акружэнне, здолеў прабіцца да Немянчына, але злучаным сілам не хапала пораху і амуніцыі, шэрагі паўстанцаў хутка змяншаліся. Аб'яднаныя атрады рушылі да Вількаміра і захапілі горад 10 мая 1831. Там было прынята рашэнне зноў разбіцца на лакальныя групы, якія б дзейнічалі ў сваёй мясцовасці, пакуль не прыбудуць рэгулярныя войскі з Польскага Каралеўства.

Парчэўскі са сваім атрадам (каля 400 чалавек) зноў накіраваўся ў віленскі павет, па сваім жаданні да яго далучылася і Эмілія Плятэр. Далейшыя партызанскія дзеянні (у тым ліку спроба захапіць Майшаголу) не мелі поспеху, у расійцаў была значная перавага ў сілах. Пасля ўступлення на тэрыторыю Літвы войска генерала Дэзыдэрыя Хлапоўскага, Парчэўскі далучыўся да 25 паўка, які быў накіраваны да Коўна і там разгромлены расійцамі. Паводле сведчання Парчэўскага, ён здолеў зберагчыся, бо быў накіраваны генералам Хлапоўскім у Палангу "з сакрэтнай місіяй".

Пасля краху паўстання ў Літве Парчэўскі перайшоў прускую мяжу і праз Германію накіраваўся ў Францыю. Яго маёмасць была канфіскавана расійскімі ўладамі.

Пасяліўся ў Парыжы, дзе знаходзіўся ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы. Зарабляў на жыццё ігрой на скрыпцы, у 1832—1848 гадах быў скрыпачом у Італьянскай оперы ў Парыжы. У 1851—1854 гадах член Гісторыка-літаратурнага таварыства ў Парыжы (выйшаў з яго 5 сакавіка 1854 года). Верагодна, належаў да Польскага дэмакратычнага таварыства. Меў блізкія адносіны з Адамам Міцкевічам, бываў у яго дома і граў там на скрыпцы. Ён быў адным з удзельнікаў вечара ў Яўстафія Янушкевіча, дзе адбылося паэтычнае супрацьстаянне Славацкага і Міцкевіча і знакамітая імправізацыя аўтара "Дзядоў".

У 1845 апублікаваў свае ўспаміны "Паўстанне ў ваколіцах Немянчына".

У канцы жыцця пераехаў у Асер. У жніўні 1855 апошні раз сустрэўся з сям'ёй Міцкевіча ў Манжэроне. Памёр 8 верасня 1855 г. у Асеры, пахаваны на мясцовых могілках (надмагільны помнік узведзены на эміграцыйныя ўнёскі).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты на Наталлі Ліпінскай, піяністцы, дочцы скрыпача Караля Ліпінскага. Дачка - Роза (1850-1930), у замужжы - Букоўская.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Канстанты Парчэўскі — апякун польска-расійскай гімназіі ў Немянчыне[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Franciszek Bronowski. "Konstanty Parczewski", w: Polski Słownik Biograficzny, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1980, t. XXV, str. 217-218.
  2. https://www.parcevskio.lt/pl/