Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі
Дата смерці 1874 ці 1875
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археограф

Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі (руск.: Константин Евгеньевич Козловский) (? — 1874 або 1875) — расійскі археограф, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у архіве Міністэрства замежных спраў у Маскве. У 18661873 часовы памочнік архіварыуса Кіеўскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1868 г. член Часовай камісіі для разгляду старажытных актаў у Кіеве. Займаўся апісаннем актавых кніг. Выдаў вопісы дакументаў актавых кніг жытомірскага гродскага суда № 9 за 15901644 гг. (1872 г.) і № 10 за 16051606 (1878 г., з Г. В. Данцовым). У 1868 г. разам з У. Б. Антановічам падрыхтаваў зборнік «Граматы вялікіх князёў літоўскіх з 1390 да 1569 г.» («Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 г.», Кіеў, 1868), дзе змешчаны 64 дакументы. Падбіраў акты для выдання «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі».

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Подложные документы и фальшивые дворяне в Юго-Западном крае // Киевлянин. — 1868. — № 96. — С.; № 97. — С.; № 99. — С.; № 100. — С.
  • События на Волыни в 1789 году. — Киев, 1871.
  • Судьба малороссийского крестьянства XVII—XVIII вв. — Киев, 1871.