Капэльбруке

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Капэльбруке

Капэльбруке (ням.: Kapellbrücke — «Каплічны мост») — старадаўні мост у швейцарскім горадзе Люцэрне на рацэ Ройс. Самы старажытны драўляны крыты мост у Еўропе, адна з галоўных славутасцяў Швейцарыі і сімвал горада Люцэрна. Даўжыня моста складае 204,70 м. Капэльбруке быў пабудаваны ў 1365 годзе. Першапачаткова мост будаваўся ў якасці абарончага калідора ў складзе гарадскіх умацаванняў і злучаў падзеленыя ракой Ройс старую і новую часткі горада. Пад каньком даху ўздоўж усяго крытага моста размяшчаюцца 111 трохвугольных карцін, якія распавядаюць пра найбольш важныя моманты гісторыі Швейцарыі. Капельбруке моцна пацярпеў у выніку пажару 18 жнiўня 1993 года. Большая частка моста была разбурана, загінула 78 з 111 карцін. Вежа Васэртурм пры пажары не пацярпела. Мост і частка карцін былі адноўлены па інвентарным вопісе. Капэльбруке адкрыўся 14 красавіка 1994 года.


Kpdf bookish.svg У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі.
Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх.