Каралеўскі грыф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўскі грыф
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarcoramphus papa Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175277
NCBI  43583
EOL  1049159
FW  137199

Каралеўскі грыф (Sarcoramphus papa) — найбольш стракатаафарбаваны від з сямейства амерыканскіх грыфаў (Cathartidae). Сустракаецца ў Паўднёвай Амерыцы і з'яўляецца адзіным відам ў родзе Sarcoramphus. Назва гэтага віду паходзіць ад таго, што ў паядынках з іншымі грыфамі за падалку ён, як правіла, аказваецца пераможцам.

Постаць[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскія грыф пафарбаваны ў вельмі яркія, прыкметныя фарбы. Іх лысая галава на тыкаўцы, шыі і вакол вачэй чырвонага колеру, а наросты вакол дзюбы і задняя частка шыі — аранжавай-жоўтыя. У раёне шчок у яго кароткая шэра-белая пер'евая шчаціна, у той час як ніжняя частка шыі афарбаваная ў чорны колер. Пярэдні бок бела-шэры. Памеры каралеўскіх грыфаў могуць дасягаць 85 см, а вага даходзіць да 4,5 кг. Размах іх крылаў налічвае каля 2 м. Як і ўсе амерыканскія грыфы, каралеўскі грыф мае моцную дзюбу і ўчэпістыя лапы.