Каралеўскі інстытут хіміі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўскі інстытут хіміі
Краіна
Тып арганізацыі навуковае таварыства[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1877

Каралеўскі інстытут хіміі (англ.: Royal Institute of Chemistry) — брытанская навуковая арганізацыя, заснаваная ў 1877 годзе пад назвай Інстытут хіміі Вялікабрытаніі і Ірландыі (англ.: Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland (ICGBI)) з мэтай удзяліць павышаную ўвагу кваліфікацыі і прафесійнаму статусу хімікаў. Яго мэтай было забяспечыць належную падрыхтоўку і кампетэнтнасць хімікаў, як практыкаў, гэтак і аналітыкаў.

Таварыства атрымала сваю першую Каралеўскую грамату  (англ.) 13 чэрвеня 1885, а з 14 мая 1943 года кароль Георг VI прадаставіў таварыству каралеўскі патранат.[1] З гэтага моманту яно стала Каралеўскім інстытутам хіміі Вялікабрытаніі і Ірландыі (RICGBI). Гэтае перайменаванне было афіцыйна пацверджана выдачай Дадатковага статута 29 сакавіка 1944 года.[2]

Інстытут выдаваў часопісы «Royal Institute of Chemistry Reviews» у 1968—1971 гадах, які пазней атрымаў назву «Chemical Society Reviews», аб’яднаўшыся з іншымі выданнямі, а таксама часопіс «Journal of the Royal Institute of Chemistry».

У той жа час вялікая ўвага навуцы хіміі надавалася з боку Хімічнага таварыства, якое выдавала навуковыя часопісы. У 1972 годзе пачаўся працэс аб’яднання гэтых двух арганізацый з Таварыствам Фарадэя і Таварыствам аналітычнай хіміі, і ў 1980 годзе ўзнікла Каралеўскае хімічнае таварыства.[3]

Прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Report of the Council: 1943–1944". The Royal Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland. Journal and Proceedings. 68: 1–48. February 1944. doi:10.1039/RG9446800001. Праверана 18 September 2022.
  2. "Report of the Council: 1944–1945". The Royal Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland. Journal and Proceedings. 69: 1–52. February 1945. doi:10.1039/RG9456900001. Праверана 18 September 2022.
  3. RSC Charter and By-laws. Праверана 14 June 2018.