Каралеўства Новай Зеландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрыторыі каралеўства Новай Зеландыі.

Каралеўства Но́вай Зела́ндыі — аб'яднанне тэрыторый, на якіх манарх Новай Зеландыі прызнаецца главой дзяржавы. Каралеўства Новай Зеландыі складаецца з Новай Зеландыі, астравоў Такелау, антарктычнай тэрыторыі Роса і свабодна асацыяванай дзяржавы Астравы Кука і вострава Ніуэ. Насельніцтвы каралеўства складае каля 4 400 000 чалавек (без Новай Зеландыі — 23 000 чалавек), а агульная плошча 719 188 км² (без Антарктычнай тэрыторыі Роса (450 000 км²) і Новай Зеландыі (268 680 км²) — 508,2 км²).

З 6 лютага 1952 года манархам Новай Зеландыі з'яўляецца каралева Елізавета II. Яе афіцыйны тытул — Елізавета Другая, Божай літасцю Каралева Новай Зеландыі і яе іншых каралеўстваў і тэрыторый, Глава Садружнасці, Абаронца Веры (Elizabeth the Second, By the Grace of God, Queen of New Zealand and Her other Realms and Territories, Head of the Commonwealth, Defender of the Faith).

З прычыны таго, што манарх Новай Зеландыі адначасова з'яўляецца главой яшчэ 15 іншых дзяржаў, вядомых як Каралеўствы Садружнасці, то непасрэдна ў Новай Зеландыі манарха прадстаўляе генерал-губернатар. З 23 жніўня 2006 года гэту пасаду займае Ананд Сацьянанд.

Каралеўства Новай Зеландыі не мае дакладнай даты стварэння, але з 1952 года Елізавета II абвяшчае сябе каралевай Новай Зеландыі, а ў 1983 годзе вызначана адзіная ўстойлівая тэрытарыяльная структура Каралеўства.

У адрозненне ад іншых каралеўстваў Садружнасці, каралеўства Новай Зеландыі не з'яўляецца дзяржавай і не мае міжнароднага дзяржаўнага прызнання. Тэрмін «каралеўства Новай Зеландыі» мае канцэптуальны, сімвалічны характар, які ўказвае на адзінства гісторыі і маральных каштоўнасцей розных краін і дзяржаў і на прызнанне адзінага главы дзяржавы.

Сцяг Герб Тэрыторыя Рэгіён Плошча
км²
Насельніцтва Сталіца Статус
Flag of New Zealand.svg Coat of arms of New Zealand.svg Новая Зеландыя Ціхі акіян 268 680 4 377 000 Уэлінгтан Суверэнная дзяржава
Flag of the Cook Islands.svg Coat of arms of the Cook Islands.svg Астравы Кука Ціхі акіян 236,7 20 000 Аваруа Самакіравальнае дзяржаўнае ўтварэнне
Flag of Niue.svg Public Seal of Niue.svg Востраў Ніуэ Ціхі акіян 261,46 1 600 Алофі Самакіравальнае дзяржаўнае ўтварэнне
Flag of Tokelau.svg Badge of Tokelau.svg Астравы Такелау Ціхі акіян 10 1 400 Нукунону Залежная тэрыторыя
Flag of New Zealand.svg Coat of arms of New Zealand.svg Тэрыторыя Роса Антарктыда 450 000 0 Залежная тэрыторыя
сума 719 188 4 400 000