Караліна Станіславаўна Раманчук
| Нарадзілася |
13 лютага 2000[1] |
||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Памерла |
28 мая 2022[2] (22 гады) |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Рост | 1,62 м[1] | ||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Караліна Раманчук (13 лютага 2000 — 28 мая 2022, г. Віцебск) — беларуская футбалістка[3].
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынала футбольны шлях у ДЮСШ СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў трэнера Міхаіла Харытанюка. У 2016-м годзе у складзе зборнай Беларусі U-17 згуляла ва ўсіх трох матчах кваліфікацыі ЧЕ-2017. У наступным годзе на дарослым узроўні дэбютавала ў складзе «Нёмана», за які выступала да канца 2020-га. За гэты час абаронца двойчы выйгравала бронзу чэмпіянату Беларусі (2019, 2020 гады), правёўшы за гродзенак 60 матчаў жаночай лігі і забіўшы адзін мяч.
На пачатку 2021 года падпісала кантракт з толькі створанай жаночай камандай «Віцебска». У дэбютным для сябе чэмпіянаце «Віцебск» фінішаваў сёмым з дзесяці. Стала лідаркай каманды па колькасці хвілін на полі[4].
Пахаваная ў Рацічах Гродзенскага раёна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Soccerdonna — 2010.
- ↑ 22-летняя футболистка скончалась за день до матча. Но команду заставили выйти на поле — sportbox.ru, 2022.
- ↑ Раманчук Караліна Станіславаўна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2022. Праверана 29 мая 2022.
- ↑ Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 22-гадовай футбалісткі