Карлік Нос
Выгляд
| Карлік Нос | |
|---|---|
| Der Zwerg Nase | |
| | |
| Жанр | казка |
| Аўтар | Вільгельм Гаўф |
| Мова арыгінала | нямецкая |
| Дата напісання | 1826 |
| Дата першай публікацыі | 1826 |
Карлік Нос (ням.: Der Zwerg Nase) — адна з найвядомейшых казак нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа, апублікаваная ў 1826 годзе. Уваходзіць у альманах «Александрыйскі шэйх і ягоныя нявольнікі».
Казка распавядае пра хлопчыка Якаба, якога ведзьма ператварыла ў пачварнага карліка за яго кпіны, але той працуе і знаходзіць траву, якая вяртае яго да папярэдняга выгляду.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Пераклад на беларускую мову казкі «Карлік Hoc» выйшаў асобным выданнем у 1938 годзе. Але гэтая казка перакладалася не з арыгіналу, а з рускамоўнага перакладу. У 2014 годзе выдадзены пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча.
- Карлік Нос / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 108 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлік Нос